У нядзелю захаваецца вельмі цёплае і сухое надвор’е
У бліжэйшыя суткі, 8 верасня, у Беларусі чакаецца вельмі цёплае і сухое надвор’е. Сіноптыкі прагназуюць пераменную хмарнасць без істотных ападкаў, толькі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні — уначы слабы, а ўдзень умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, месцамі будзе халадней — 5-8 вышэй за нуль. Удзень абяцаюць 21-27 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.