У нядзелю захаваюцца моцныя маразы да –25

У нядзелю захаваюцца моцныя маразы да –25

У нядзелю, 3 студзеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Месцамі пройдзе невялікі снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе няўстойлівым, слабым. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў ніжэй за нуль, а месцамі яна апусціцца да –25. Удзень прагназуецца ад 8 да 14 градусаў марозу, у асобных раёнах — 15-17 ніжэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі