У палітвязня Дзяніса Івашына забралі "палітычны" ручнік

У палітвязня Дзяніса Івашына знайшлі "палітычную крамолу" / t.me/dzianisivashyn
У палітвязня Дзяніса Івашына знайшлі "палітычную крамолу" / t.me/dzianisivashyn

У журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына забралі ручнік і фотаздымак жонкі. Падставай назвалі "палітычны падтэкст".

Ручнік палітвязню забаранілі за жоўта-сінія колеры. "Ручнік вытворчасці Рэчыцкага тэкстыльнага камбіната служыць нашай сям’і ўжо безліч гадоў, дый Дзяніс паспеў ім пакарыстацца ў вязніцы, пакуль у ім не заўважылі "палітычны падтэкст", не менш як паўгады палону", — напісала Вольга Івашына.

Пры ператрусе ў палітвязня забралі і фатаздымак жонкі. На ім Вольга, якая з'ехала з Беларусі, стаіць з белым-чырвоным парасонам на фоне будынка з сіне-жоўтай падсветкай.

Дзяніс Івашын — журналіст-расследвальнік. Яго арыштавалі пасля шэрагу артыкулаў пра былых "беркутаўцаў", якія пасля Майдана-2014 ва Украіне ўладкаваліся ў сілавыя структуры ў Беларусі.

Журналіста абвінавацілі ў "здрадзе радзімы", судзілі закрытым судом і асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц зняволення. Таксама ён павінен выплаціць вялікую кампенсацыю дзевяці пацярпелым сілавікам, чые імёны не раскрываюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі