У панядзелак будзе да +30 на паўднёвым захадзе
У бліжэйшыя суткі, 26 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з невялікай хмарнасцю і без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні — уначы слабы, удзень умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, а ў асобных раёнах будзе да +15. Удзень прагназуецца 23-28 са знакам плюс, а месцамі па паўднёвым захадзе краіны тэрмометры пакажуць +30, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.