У панядзелак чакаецца прысуд па "справе Аўтуховіча"

У судзе па "справе Аўтуховіча" / БЕЛТА
У судзе па "справе Аўтуховіча" / БЕЛТА

17 кастрычніка чакаецца прысуд па "справе Аўтуховіча". Па ёй праходзіць 12 чалавек: Мікалай Аўтуховіч, Ірына Гарачкіна, Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Вольга Маёрава, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіч, Павел Сава, Віктар Снягур. Паводле версіі следства, група падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. У вышуку Артур Папок.

Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Суддзя — Максім Філатаў, які на пачатку 2021-га прысудзіў пяць гадоў калоніі палітвязню Вітольду Ашурку, які пазней памёр пры нявысветленых абставінах.

Аўтуховіча вінавацяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "здрадзе дзяржаве", "стварэнні злачыннай арганізацыі", "акце тэрарызму", "замаху на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам"

Гундар у траўні 2021-га ўжо быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі" (так кваліфікавалі яго дзеянні падчас затрымання). Ён прызнаны палітвязнем.

У панядзелак чакаецца прысуд па "справе Аўтуховіча"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі