У панядзелак у Беларусі чакаецца 17-23 цяпла, дажджы

Уначы ў панядзелак, 13 ліпеня, у Беларусі месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень ападкі пройдуць на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, магчымыя навальніцы. Вецер будзе памяркоўны паўночна-заходні. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 17 цяпла на поўначы Беларусі да 23 на поўдні краіны.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі