У панядзелак у Беларусі месцамі будзе да 36 градусаў

У панядзелак, 6 ліпеня, у Беларусі чакаецца спякотнае надвор'е. Калі ўначы будзе пераважна без ападкаў, дык удзень ў паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі навальніцы і нават град. Вецер будзе пераменных напрамкаў памяркоўны.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 13-19 цяпла (на поўначы Віцебскай вобласці — 9-12), у дзённыя — 28-34 (на поўдні Беларусі да 35-36 градусаў).

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі