У першы дзень вясны ў Беларусі будзе парывісты вецер

У першы дзень вясны ў Беларусі будзе парывісты вецер

1 сакавіка ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да 6 градусаў марозу. Найбольш цёпла ўдзень будзе па паўднёвым захадзе — да +1...+3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі