У першы дзень вясны ў Беларусі будзе да +15 градусаў, без ападкаў

У асобных раёнах уначы і раніцай магчымы туман / pixabay.com

У асобных раёнах уначы і раніцай магчымы туман / pixabay.com

У першы дзень вясны ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах уначы і раніцай магчымы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў (на Брэстчыне — да +7), у дзённыя гадзіны — ад +4 на паўночным усходзе да 15 цяпла на паўднёвым захадзе.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу, 2 сакавіка.

У першы дзень вясны ў Беларусі будзе да +15 градусаў, без ападкаў
twitter.com/belgidromet/
У першы дзень вясны ў Беларусі будзе да +15 градусаў, без ападкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі