У першы дзень жніўня ў Беларусі павысіўся толькі курс долара
1 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,0350 да 2,0443 беларускага рубля. Курс еўра ідзе наніз — з 2,2684 да 2,2588 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2054 беларускага рубля (у сераду — 3,2079).
Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.