У Петрыкаўскім раёне засеклі 27-гадовую паштальёнку, якая развозіла пенсіі

У Петрыкаўскім раёне засеклі 27-гадовую паштальёнку, якая развозіла пенсіі

У Петрыкаўскім раёне забілі сякерай паштальёнку, якая развозіла пенсіі. 14 кастрычніка ў канцы працоўнага дня яна не вярнулася ў Капаткевіцкае аддзяленне сувязі, таму яго кіраўніцтва звярнулася ў міліцыю. На момант знікнення ў жанчыны пры сабе было каля 1500 рублёў для выдачы пенсій, пакет з газетамі і лістамі, торба з асабістымі рэчамі і ровар.

Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, пад падазрэнне трапіла 42-гадовая непрацуючая жыхарка Капаткевічаў. Праваахоўнікі агледзелі гаспадарчую пабудову, што ёй належыць, і знайшлі ровар зніклай 27-гадовай жанчыны. Яе цела з бачнымі прыкметамі гвалтоўнай смерці знаходзілася пад падлогай у доме. Былі знойдзеныя грошы паштальёнкі, яе асабістыя рэчы, а таксама сякера, якой, як мяркуецца, была забітая жанчына.

Па факце забойства распачалі крымінальную справу. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі згаданую гаспадыню дома. Следчыя разам з міліцыянерамі ды экспертамі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі