У Петрыкаве загінуў капітан буксіровачнага карабля

У Петрыкаве загінуў капітан буксіровачнага карабля

У Петрыкаве загінуў 31-гадовы капітан буксіровачнага карабля, камандзіраваны з Мазырскага раёна. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў выканаўца абавязкаў вядучага спецыяліста Гомельскай абласной арганізацыі ТРВАД Уладзімір Акулін.

Трагедыя адбылася ў ноч з 24 на 25 жніўня. У камандзіроўку ў Петрыкаў прыбылі тры цеплаходы, у тым ліку мазырскі. Іх прышвартавалі непадалёк ад мясцовага сударамонтнага завода. Пасля вячэры члены экіпажаў спусціліся на бераг, капітан мазырскага карабля застаўся на борце. Знікненне капітана выявілася толькі зранку, калі экіпаж пачаў выконваць задачу, для якой быў камандзіраваны.

Спярша матросы шукалі капітана саматойна, але потым звярнуліся ў міліцыю. Вадалазы Петрыкаўскай ратавальнай станцыі паднялі цела зніклага мужчыны з глыбіні 1,5 метра. Яно знаходзілася паміж двума караблямі.

Вядома, што яшчэ ў 23:30 капітан размаўляў па тэлефоне з жонкай. Паводле папярэдніх звестак, яго цела прабыло ў вадзе каля 4,5 гадзіны. Дакладную прычыну смерці вызначыць экспертыза. 

Следчы камітэт пачаў праверку па факце гібелі чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі