У Пінскім раёне мужчына пагражаў міліцыянтам паляўнічай стрэльбай

У Пінскім раёне мужчына пагражаў міліцыянтам паляўнічай стрэльбай

У Пінскім раёне 7 лютага міліцыянты з дапамогай службовага сабакі затрымалі жыхара Ганцавіцкага раёна, якога падазраюць у серыі крадзяжоў маёмасці з лецішчаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама

Знайсці правапарушальніка дапамагла аўчарка Боня. Міліцыянт-кінолаг прайшоў з сабакам па следзе зламысніка каля шасці кіламетраў. Падазраванага яны заўважылі на ўскрайку лесу. Мужчына спрабаваў супраціўляцца і накіраваў у бок міліцыянта паляўнічую стрэльбу. Затрымаць яго ўдалося дзякуючы маланкавай рэакцыі Боні. Зламысніка перадалі следча-аператыўнай групе Пінскага РАУС.

Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына мае дачыненне да чатырох фактаў крадзяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі