У Пінску ў п'янага кіроўцы канфіскавалі скутэр
Адпаведнае рашэнне вынес суд горада Пінска і Пінскага раёна.
Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, пінчук паўторна на працягу года сеў за руль у нецвярозым стане. Яшчэ ў лістападзе мужчына нападпітку вырашыў пракаціцца на скутэры і яго злавілі супрацоўнікі ДАІ.
Суд не толькі канфіскаваў скутэр, але і аштрафаваў небараку.
Фота — ria.ru