У Полацкім раёне падчас выпальвання сухой травы загінуў мужчына
У Полацкім раёне падчас выпальвання сухой травы загінуў мужчына. Яго труп знайшлі выратавальнікі, калі прыехалі тушыць пажар у вёсцы Сушына. Гэта здарылася ў аўторак увечары, перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Загінуламу было 70 гадоў. Верагоднай прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Паводле аператыўнай зводкі, усяго за суткі выратавальнікі Віцебшчыны ажно 14 разоў выязджалі тушыць пажары, якія ўзніклі ад выпальвання сухой травы.
Яшчэ адзін трагічны выпадак адбыўся 5 красавіка ў вёсцы Каменнае-Крывое Талачынскага раёна: там загарэўся дом, гаспадар якога загінуў, спрабуючы самастойна збіць полымя. Прычына пажару высвятляецца.