У Полацкім раёне ў мужчыны канфіскавалі 20 тон хрэна на 1,1 млрд рублёў
У Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў мужчыны канфіскавалі 20 тон хрэна на 1,1 млрд рублёў. Падчас праверкі міліцыяй у 28-гадовага жыхара Віцебска не аказалася дакументаў на груз, які ён вёз на грузавым аўтамабілі Volvo.
Прэс-служба МУС Беларусі адзначае, што здарэнне адбылося яшчэ 8 красавіка. 11 траўня справу разгледзеў эканамічны суд Віцебскай вобласці. Хрэн канфіскаваны на карысць дзяржавы.