У Полацкім раёне ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух

У выніку выбуху частка сцяны абрынулася

У выніку выбуху частка сцяны абрынулася / t.me/mchs112by/

5 снежня ў Полацкім раёне ў аграгарадку Захарнічы ў шматкватэрным жылым доме выбухнуў газавы балон (паводле папярэдняй інфармацыі, якая ў далейшым не пацвердзілася). Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ў кватэры на другім паверсе. Частка сцяны, перакрыццяў абрынуліся.

Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў 47-гадовага мужчыну. Яшчэ да іх прыезду відавочцы выратавалі 83-гадовую жанчыну. Пацярпелых шпіталізавалі.

Былі эвакуяваныя 11 жыхароў дома.

Пры выездзе на месца здарэння спецыялістамі "Полацкгаза" прадпрыемства "Віцебскаблгаз" было ўстаноўлена, што "цэласнасць устаноўкі звадкаванага газу і двухканфорачнай пліты не парушаная", а "краны на пліце і вентыль газавага балона зачыненыя". У мэтах бяспекі газавы балон "перамешчаны ратавальнікамі за межы жылога памяшкання". Праводзіцца расследаванне.

У Полацкім раёне ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух
У Полацкім раёне ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух
t.me/beltopgas/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі