У Полацкім раёне ў возеры знайшлі цела зніклага рыбака
У Полацкім раёне ў возеры знайшлі цела зніклага рыбака. Пошукі пачаліся пасля таго, як каля палонкі заўважылі рэчы мужчыны. На іх натрапіў сусед зніклага па лецішчы ў вёсцы Чорнае і звярнуўся ў міліцыю.
Як інфармуе прэс-служба МНС, цела жыхара Наваполацка знайшлі на дне возера. Ратавальнікі нагадваюць, што ў Віцебскай вобласці забаронены выхад на лёд. З-за цёплага надвор'я рыбалкі могуць стаць небяспечнымі для жыцця.