У Полацку ў трубаправодзе загінуў 22-гадовы рабочы

У Полацку ў трубаправодзе загінуў 22-гадовы рабочы

У Полацку ў трубаправодзе каля насоснай станцыі загінуў 22-гадовы рабочы. Слесар працаваў у яго адрамантаваным участку, рыхтаваў пробны запуск. Праз каналізацыйны люк мужчына спусціўся ў трубаправод, а на паверхню ўжо не выйшаў. Яго цела знайшлі іншыя рабочыя прадпрыемства "Полацкводаканал".

Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Па выніках праведзенай праверкі будзе дадзеная прававая ацэнка дзеянням асобаў, адказных за ахову працы на прадпрыемстве, а таксама за арганізацыю і вядзенне рамонтных работ у трубаправодзе, паведамляе БЕЛТА.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі