У Польшчы лавілі беларуса з поўным пакетам нажоў
Малады чалавек спрабаваў скрасці іх у польскай краме аж на 2300 злотых (800 долараў).
Здарэнне адбылося ў варшаўскім раёне Таргувэк. 25-гадовага злодзея затрымала ахова крамы, калі той спрабаваў вынесці пакет поўны нажоў.
Падчас допыту ў паліцыі беларус прызнаўся ў злачынстве, паведамляюць польскія СМІ.
Адзначым, што беларусы рэгулярна згадваюцца ў крымінальнай хроніцы польскіх СМІ: альбо ў якасці пацярпелых, альбо як зламыснікі. Напрыклад, сёлета двое беларусаў напалі на польскага дальнабойніка і абрабавалі яго на 8 тысяч долараў.