У Польшчы затрымалі чарговага п’янага беларускага кіроўцу

У мясцовасці Сувалкі Падляшскага ваяводства паліцыянты затрымалі 40-гадовага беларускага кіроўцу. У стане алкагольнага ап’янення ён ехаў на фуры. Мужчына быў затрыманы і яго чакае суд, паведамляюць польскія СМІ.

У Бранскай жа вобласці Расіі 40-гадовы беларускі кіроўца збіў п’янага пешахода, які ішоў пасярод дарогі. 23-гадовы пацярпелы быў дастаўлены ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, інфармуюць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі