У Прыпяці знайшлі мёртвым 18-гадовага хлопца, які знік у Мазыры летась
У Прыпяці знайшлі мёртвым 18-гадовага хлопца, які знік у Мазыры летась. 29 снежня ён выйшаў з начнога клуба і больш яго ніхто не бачыў. Яго шукалі праваахоўнікі, аб'явы былі распаўсюджаны ў СМІ, у сацсетках.
Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", цела маладога чалавека са дна ракі дасталі вадалазы. Яно знаходзілася на двухметровай глыбіні. Мяркуецца, што 18-гадовы хлопец праваліўся пад лёд і патануў. Вадалазы вялі пошукі некалькі тыдняў. Судмедэкспертыза мусіць назваць прычыну яго смерці.