У псіхіятра-нарколага забралі два аўтамабілі і аштрафавалі на 37,5 млн

У Віцебскай вобласці псіхіятр-нарколаг пазбавіўся двух аўтамабіляў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Упершыню суд разгледзеў яго справу ў жніўні 2014 года. Мужчыну пакаралі папраўчымі працамі на 2 гады з пазбаўленнем на 5 гадоў права займацца дзейнасцю, якая звязаная з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Аўтамабіль "Вольва" ў яго канфіскавалі.

Аднак ужо праз 2 месяцы псіхіятр-нарколаг купіў сабе аўтамабіль "Аўдзі". На наступны дзень у стане алкагольнага ап'янення ён паехаў на адну з аўтазаправак у Віцебску. Аднак супрацоўнікі АЗС, пабачыўшы п'янага кіроўцу, выклікалі ДАІ, мужчыну затрымалі.

Як распавёў БЕЛТА Сяргей Урбановіч, старшы памочнік пракурора Віцебска, абвінавачаны здзейсніў адразу два злачынствы. Ён не толькі паўторна кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, але і ўхіліўся ад выканання прысуду суда. У выніку, аўтамабіль "Аўдзі" быў канфіскаваны на карысць дзяржавы. Парушальнік атрымаў два гады і месяц абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. На яго наклалі штраф — 37,5 млн рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі