У пункце пропуску "Каменны лог" выратавалі 67-гадовую расіянку

У пункце пропуску "Каменны лог" выратавалі 67-гадовую расіянку

У пункце пропуску "Каменны лог" на беларуска-літоўскай мяжы выратавалі 67-гадовую расіянку. Падчас праходжання памежнага кантролю жанчына пачала губляць прытомнасць і задыхацца. Людзі, якія былі з ёй побач, разгубіліся. У гэтай сітуацыі прапаршчык Таццяна Галоўская, якая правярала дакументы, аказала ёй першую меддапамогу. Неўзабаве замежніца пачала прыходзіць у прытомнасць і дыхаць. Лекары, якія прыехалі з Ашмянаў, агледзелі жанчыну і прызналі яе стан здавальняючым, пагроза для яе жыцця мінула, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі