У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі — дождж і снег

Снег вясной

Снег вясной / pixabay.com

У пятніцу, 19 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі — дождж, снег і мокры снег. Уначы і раніцай на паўночным усходзе краіны прагназуюцца моцныя ападкі. На асобных участках дарог галалёдзіца. Удзень у многіх раёнах будзе моцны парывісты вецер (да 20 м/с).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў (месцамі на поўначы магчымыя замаразкі — да -2), у дзённыя гадзіны — ад +2 на паўночным усходзе да +11 градусаў на Брэстчыне.

У суботу ўдзень будзе 8-15 градусаў цяпла. На Віцебшчыне магчымыя замаразкі. Уначы будуць месцамі невялікія ападкі (дождж і мокры снег), а ў дзённыя гадзіны кароткачасовыя дажджы прагназуюць амаль па ўсёй краіне.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў нядзелю. У першыя дні наступнага тыдня зноў магчымы мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі