У пятніцу ў Беларусь пойдзе халодная паветраная маса з паўночнага ўсходу
Травень, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 3 траўня, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і прахалодная паветраная маса, якая ідзе з паўночнага захаду Расіі, паведамляе Белгідрамет.
Прагназуецца невялікая воблачнасць, але без ападкаў. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні — слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 цяпла, па захадзе краіны будзе 9-12 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +15 па паўночным усходзе да +25 па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.