У пятніцу ў Беларусі будзе да 13 градусаў цяпла
Туман
У пятніцу, 25 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які прагназуецца месцамі ўначы і раніцай (як і напярэдадні).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да +2 градусаў (у Мінску — ад +6 да +8), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 (у сталіцы — ад +9 да +11).
У суботу кароткачасовыя дажджы магчымыя ўдзень толькі месцамі. Уначы і раніцай будуць слабыя туман і галалёд. Уначы на Брэстчыне чакаецца да 2 градусаў марозу. У нядзелю таксама пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны прагназуецца 1-7 цяпла, а ў дзённыя гадзіны — ад +9 да +16.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.