У пятніцу ў Беларусі будзе да +30, чакаюцца дажджы і навальніцы
Чакаюцца дажджы / twitter.com/belgidromet
Уначы ў пятніцу, 16 чэрвеня, на захадзе Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ападкі магчымыя амаль на ўсёй тэрыторыі нашай краіны (у асобных раёнах — навальніцы).
Сіноптыкі па-ранейшаму папярэджваюць пра надзвычайную пажарную небяспеку, якая захоўваецца на большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці, а таксама па Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 (на поўначы — 7-9 цяпла), удзень — ад +25 да +30 (на Брэстчыне — ад +21 да +24).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.