У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +20 градусаў
У пятніцу, 18 кастрычніка, у Беларусі чакаецца цёплае надвор'е. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі на поўначы краіны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +4 да +11 градусаў, удзень — 11-18 цяпла, а па поўдні — ад +19 да +20. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў выхадныя дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.