У пятніцу ў Беларусі чакаюць дажджы і парывісты вецер

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 10 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 вышэй за нуль, удзень прагназуюць 10-16 цяпла, па поўдні краіны будзе да +20.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі