У пятніцу ў Беларусі пахаладае
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць толькі ў некаторых раёнах і ў дзённыя гадзіны.
У пятніцу, 10 ліпеня, у Беларусі пахаладае. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе толькі ад 9 да 15 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 14-20, на Гомельшчыне — да 23 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Заўтра ў Мінску ўдзень будзе 15-17 цяпла, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ападкі (у тым ліку і навальніцы) магчымыя і ў іншых раёнах краіны. Вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 20 метраў.
Фота: ria.ru