У пятніцу ў Мінску будзе толькі 15-17 цяпла
Пасля спякоты ў беларускую сталіцу прыходзіць пахаладанне.
Пахаладанне пачынаецца ў Мінску. Ужо сёння ўдзень будзе толькі 22-24 градусы вышэй за нуль, кароткачасовыя дажджы. У пятніцу, 10 ліпеня, дажджы працягнуцца, будзе парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-12 цяпла, удзень — 15-17.
У суботу і ў нядзелю ў сталіцы надвор'е істотна не зменіцца, магчымыя і навальніцы. У дзённыя гадзіны будзе крыху цяплей — да 19-20 градусаў. У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае халаднаватае надвор'е, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".
Фота: ByMedia.net