У пятніцу ўдзень у Беларусі будзе 12-18 цяпла

У пятніцу ўдзень у Беларусі будзе 12-18 цяпла

У пятніцу, 2 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі толькі на поўначы нашай краіны. У начныя гадзіны і раніцай у асобных раёнах магчымы туман, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду (з парывамі да 14 метраў). Што да тэмпературы паветра, то ўначы прагназуецца 5-10 цяпла (на поўдні — толькі 3-4), у дзённыя гадзіны — 12-18 градусаў вышэй за нуль.

У канцы тыдня ў Беларусі крыху пацяплее. У суботу ўначы чакаецца 3-9 цяпла (па поўдні на глебе магчымыя замаразкі — да 0 — мінус 2), у дзённыя гадзіны — 11-17 градусаў, у Брэсцкай вобласці — да 19. У нядзелю, 4 кастрычніка, будзе ўжо 3-10 ўначы, а ўдзень — ад 14 на Віцебшчыне да 21 цяпла на Брэстчыне.

Фота: БЕЛТА

У пятніцу ўдзень у Беларусі будзе 12-18 цяпла

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі