У рацэ Сож патануў вучань 3-га класа, іншага хлопчыка выратаваў пенсіянер
У рацэ Сож патануў вучань 3-га класа, іншага хлопчыка выратаваў пенсіянер. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 12 верасня ў горадзе Слаўгарад. Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, 62-гадовы пенсіянер, які вудзіў рыбу, пабачыў, што ў вадзе тоне хлопчык. Ён яго выратаваў і выклікаў хуткую. 7-гадовага хлопчыка медыкі завезлі ў Слаўгарадскую цэнтральную бальніцу, ён у цяжкім стане.
Падчас праверкі па дадзеным здарэнні міліцыянеры натрапілі на беразе на рэчы іншага хлопчыка. Яго цела знайшлі ў рэчцы ўначы. Яму было 9 гадоў. Следчы камітэт праводзіць праверку.