У Рагачоўскім лясніцтве знайшлі ліст нашчадкам, напісаны ў савецкія часы
Пасланне нашчадкам
У Рагачоўскім лясніцтве знайшлі ліст нашчадкам, напісаны ў савецкія часы. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, ён быў у бутэльцы, на якую натрапілі падчас рамонту аднаго з будынкаў.
Ляснікі Іван Кірэйшын, Мікалай Сімакоў і ляснічы Сяргей Кандраценка напісалі пасланне будучым калегам 6 жніўня 1970 года "ў гонар 100-годдзя Леніна". Яны паведамляюць, што ў іх быў "дружны калектыў" і яны "працавалі тут да поту". Знаходку перадалі на захоўванне ў музей Рагачоўскага доследна-вытворчага лясніцтва.
Падобныя пасланні ў савецкія часы былі нярэдкасцю. У 2019-м у Оршы ўскрылі "капсулу часу" з пасланнем з 1969 года, а ў Мінску знайшлі ліст рабочых з 1987-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.