У Расіі актывіста арыштавалі на 28 сутак за ўстаноўку "надмагілля Пуціна"
У Расіі актывіста арыштавалі на 28 сутак за ўстаноўку "надмагілля Пуціна". Здарэнне адбылося ў горадзе Наберажныя Чалны. Карым Ямадаеў такім чынам пратэставаў супраць законаў аб інтэрнэце, якія былі прынятыя Дзярждумай. Суд прызнаў яго вінаватым у паўторным парушэнні парадку правядзення акцыі. Знаёмага Ямадаева Мікалая Пераседава асудзілі на 6 сутак адміністрацыйнага арышту (за правядзенне публічнага мерапрыемства без падачы паведамлення). Па адной з версій, Карым Ямадаеў папрасіў Пераседава дапамагчы перавезці канструкцыю, але нічога не гаварыў пра свае планы, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
Акцыя прайшла 10 сакавіка. "Надмагілле Пуціна" з'явілася каля будынка Следчага камітэта. На ім — партрэт расійскага прэзідэнта, яго прозвішча, імя, імя па бацьку і гады жыцця. Ямадаеў сваёй віны не прызнаў. Ён лічыць, што Канстытуцыя гарантуе свабоду думкі і слова.
Апазіцыянер Аляксей Навальны лічыць інсталяцыю "ідыёцкай", але пры гэтым называе арышт яе аўтара "злачынствам". "Закон Расіі не прадугледжвае арышту за дурныя жарты", — напісаў ён у Twitter.
Чуваку, сделавшему инсталляцию "надгробие Путина" дали 28 суток ареста. Инсталляция, на мой взгляд, совершенно глупая и идиотская, но закон России не предполагает арестов за глупые шутки. Арест этого человека - преступление. Настоящее беззаконие. pic.twitter.com/qo9kEx4BT2
— Alexey Navalny (@navalny) 12 марта 2019 г.