У Расіі дзяцей пачалі называць у гонар далучэння Крыма

У Расіі з'явілася першае дзіця, названае ў гонар далучэння Крыма. Як піша газета "Известия", хлопчык Крым Аляксандравіч быў зарэгістраваны на мінулым тыдні ў Ленінскім раёне Екацярынбурга.

Дырэктар даследчага цэнтра "Гісторыя прозвішча" Уладзімір Максімаў заявіў, што далучэнне Крыма да Расіі — знамянальная падзея для кожнага расіяніна, таму рэгістрацыя дзіцяці з такім імем не з'яўляецца нейкай зусім выключнай сітуацыяй, хоць яна і нестандартная. Ён нагадаў, што на пачатку XX стагоддзя вялізнай папулярнасцю карысталіся так званыя рэвалюцыйныя імёны, кшталту Акцябрыны, Трактарыны, Вілена. Эксперт упэўнены, што імя Крым праз 20 гадоў, хутчэй за ўсё, не будзе здзіўляць навакольных.

Фота: izvestia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі