У Расіі можа з'явіцца свята для вайскоўцаў: Дзень ветлівых людзей
Такую прапанову бліжэйшым часам разгледзіць Дзярждума.
Калі прапанова лідара Расійскай партыі пенсіянераў за справядлівасць Ігара Зотава будзе падтрыманая, Дзень ветлівых людзей будзе адзначацца 7 кастрычніка. Як адзначае газета "Известия", новае свята "будзе сімвалізаваць адраджэнне адзінства краіны".
Нагадаем, "ветлівыя людзі" ці "зялёныя чалавечкі" з'явіліся ў лютым-сакавіку 2014-га ў Крыме. Яны былі апранутыя ва ўніформу без знакаў адрознення, захоплівалі ўкраінскія вайсковыя часткі, дзяржаўныя ўстановы. Толькі ў красавіку расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэта былі расійскія вайскоўцы.
У Латвіі будуць страляць па ўзброеных "зялёных чалавечках"
Фота — Reuters