У Расіі на волю выйшаў мужчына, затрыманы за антываенны малюнак дачкі

Аляксей Маскалёў 

Аляксей Маскалёў  / АР

У Расіі з калоніі вызваліўся Аляксей Маскалёў — бацька дзяўчынкі з Тульскай вобласці, якая намалявала антываенны малюнак. Менавіта гэты малюнак прыцягнуў увагу да сям'і Маскалёвых. Дзяўчынку са школы тады адвезлі ў паліцыю, а дома правялі ператрус.

Вясной 2023 года Маскалёва арыштавалі, дзяўчынку спачатку адправілі ў цэнтр рэабілітацыі, а затым перадалі маці. Апошнія гады дзіця жыло толькі з бацькам. Справу супраць Маскалёва ў выніку завялі за пасты ў сацсетках, прысвечаныя трагедыі ў Бучы. Суд прысудзіў яму 2 гады калоніі. Але на абвяшчэнне прысуду мужчына не прыйшоў, уцёк з-пад хатняга арышту. Яго затрымалі ў Мінску і экстрадавалі ў Расію. Свайму адвакату Маскалёў расказваў, што пры затрыманні ў Беларусі яго моцна збілі. У прыватнасці, яго некалькі разоў ударылі па галаве, у тым ліку білі галавой аб сцяну.

Марыя Маскалёва сустракала бацьку на выхадзе з калоніі.

В России на свободу вышел мужчина, задержанный за антивоенный рисунок дочери
Малюнак Марыі Маскалёвай / dw.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі