У Расіі назвалі прычыну здарэння, у якім загінулі 14 маракоў

У Расіі назвалі прычыну здарэння, у якім загінулі 14 маракоў

У Расіі назвалі прычыну здарэння на глыбакаводным апараце Ваенна-марскога флоту ў Баранцавым моры, у якім загінулі 14 маракоў. Пажар пачаўся ў акумулятарным адсеку і пасля распаўсюдзіўся на іншыя памяшканні. Аднак ядзерная ўстаноўка не пацярпела, распавёў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу 4 ліпеня падчас сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Раней не было афіцыйнай інфармацыі пра ядзерны рэактар на апараце.

"Ядзерная энергетычная ўстаноўка на дадзеным апараце цалкам ізаляваная і бязлюдная, — цытуе словы Шайгу ria.ru. — Плюс да гэтага, дзеяннямі экіпажа выкананы ўсе неабходныя мерапрыемствы па абароне ўстаноўкі, яна цалкам у працаздольным стане".

Міністр абароны спадзяецца, што апарат адновяць у самыя кароткія тэрміны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі