У Расіі разбіўся звышгукавы знішчальнік Су-34
Знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34, ілюстрацыйнае фота
У Паўночнай Асеціі разбіўся звышгукавы знішчальнік Су-34, паведамляе расійскае Мінабароны. У ведамстве адзначылі, што самалёт разбіўся "пры выкананні планавага вучэбна-трэніровачнага палёту". Экіпаж загінуў. Пры гэтым самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці, і на зямлі разбурэнняў няма.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай катастрофы стала тэхнічная няспраўнасць.
Адзначым, што Су-34 з'яўляецца шматфункцыянальным франтавым звышгукавым знішчальнікам-бамбардзіроўшчык. Ён здольны наносіць удары па цэлях праціўніка, размешчаным у яго тыле на выдаленні 150-600 км ад лініі баявога судакранання і ва ўмовах працы сродкаў СПА. Таксама ён можа паражаць паветраныя мэты суперніка днём і ноччу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.