У расійскага МіГ-31К над Маладзечнам загарэўся рухавік — "Беларускі Гаюн"
Самалёт МіГ-31К / Вікіпедыя
У расійскага МіГ-31К над Маладзечнам загарэўся рухавік, паведамляе тг-канал "Беларускі Гаюн".
Прыблізна ў 12:00 жыхары Маладзечанскага раёна Міншчыны пачулі ў небе моцны выбух. Некаторыя пісалі, што ад яго затрэсліся шыбы ў дамах — як у самім Маладзечне, так і ў прыгарадзе.
Паведамляецца, што расійскі самалёт быў вымушаны экстранна завяршыць палёт і вярнуцца на аэрадром у Мачулішчах пад Мінскам.
"Беларускі Гаюн" сцвярджае, што гэта не першая аварыя менавіта з гэтым самалётам. 25 снежня 2022 г. ён ужо гарэў пры спробе ўзлёту з аэрадрома ў Мачулішчах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.