У Расонскім раёне падчас пажару загінулі дзве жанчыны

У Расонскім раёне падчас пажару загінулі дзве жанчыны

У Расонскім раёне Віцебскай вобласці падчас пажару загінулі дзве жанчыны. Здарэнне адбылося позна ўвечары 20 верасня ў вёсцы Шалашнікі. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, яны пабачылі адкрытае гарэнне будынка, частка даху абрынулася. У адным з пакояў на ложку знайшлі труп 59-гадовай жанчыны, у іншым пакоі знайшлі труп 53-гадовай жанчыны. Пазней высветлілася, што першая з іх — сужыцелька гаспадара дома (ён памёр у лютым 2018-га), а другая — яе сяброўка, інфармуе прэс-служба МНС.

Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі