У Рэчыцкім раёне абрынулася сцяна будынка, загінулі двое рабочых

У  Рэчыцкім раёне абрынулася сцяна будынка, загінулі двое рабочых

У Рэчыцкім раёне загінулі двое рабочых — на іх абрынулася сцяна цаглянага будынку, падмурак якога яны ўмацоўвалі. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, трагічнае здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 11.15 ў вёсцы Васілевічы.

Супрацоўнікі філіялу “Гомельэнгергабуд” у складзе брыгады з шасці чалавек займаліся ўмацаваннем фундаменту будынка па вуліцы Свярдлова. У пэўны момант абрынулася бакавая цагляная сцяна, пад абломкамі якіх апынулася двое мужчын — жыхароў Мазыра 1958 і 1967 гадоў нараджэння. Уратаваць іх не змаглі.

Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка, на месцы працуе следчая група.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі