У Рэчыцкім раёне ДАІ спыніла легкавік, у якім везлі 400 пляшак гарэлкі

У Рэчыцкім раёне ДАІ спыніла легкавік, у якім везлі 400 пляшак гарэлкі

У Рэчыцкім раёне ДАІ спыніла легкавік, у якім перавозілі буйную нелегальную партыю спіртнога. Як паведамляе сайт УУС Гомелькага аблвыканкама, увечары 19 верасня нарад ДПС сумесна з супрацоўнікамі АМАП неслі службу па ахове грамадскага паралку.

На трасе М-10 “Мяжа РФ —  Гомель-Кобрын” ля павароту на вёску Броннае спынілі аўтамабіль “Аўдзі А6”, за рулём якога быў кіроўца 1976 года нараджэння.

Высветлілася, што ў салоне машыны было 400 пляшак гарэлкі і яшчэ 20 пластыкавых пяцілітровых бутыляў са спіртаўтрымальнай прадукцыяй.  На гэты груз не было ніякіх суправаджальных дакументаў.

Па факце праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі