У Рэчыцкім раёне медыкі ўратавалі мужчыну, які наеўся мухамораў

У Рэчыцкім раёне медыкі ўратавалі мужчыну, які наеўся мухамораў

У Рэчыцкім раёне медыкі ўратавалі мужчыну, які наеўся мухамораў. Здарэнне адбылося 31 жніўня: у лякарню трапіў 51-гадовы жыхар вёскі Гагалі ў непрытомным стане. Абследаванне выявіла ў яго арганізме таксіны атрутных грыбоў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай УУС Гомельскага аблвыканкама, мужчыну ўжо выпісалі з медустановы і ён добра сябе адчувае.

На сёння ў Беларусі зафіксавана ўжо болей за 50 выпадкаў атручэння грыбамі. Медыкі як звычайна заклікаюць грыбнікоў быць пільнымі, а тых, хто набывае грыбы, — рабіць гэта толькі на рынках, дзе дары лясоў праходзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі