У Рэчыцкім раёне мужчына абліў аднавяскоўца бензінам і падпаліў
У Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці мужчына абліў аднавяскоўца бензінам і падпаліў. Здарэнне адбылося ўвечары 13 лістапада ў вёсцы Васількова. Перад тым, як пачалася сварка, мужчыны сумесна распівалі алкагольныя напоі.
Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, 68-гадовы пацярпелы праз пяць дзён памёр у бальніцы. 40-гадовы падазраваны затрыманы. Крымінальную справу перакваліфікавалі з наўмыснага нанясення цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 1 арт. 147) на забойства (ч. 2 арт. 139 КК).