У Рэчыцкім раёне палкоўнік Крываносаў сустрэўся з байцамі "народнага апалчэння"
Палкоўнік і член Савета Рэспублікі Андрэй Крываносаў
З 3 чэрвеня ў Рэчыцкім раёне праводзяцца камандна-штабныя вучэнні тэрабароны. Як паведамляе Мінабароны, у іх прымаюць удзел ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, і атрад "народнага апалчэння".
Прэс-служба Савета Рэспублікі дадае, што ў вучэннях удзельнічае член СР, палкоўнік Андрэй Крываносаў. Ён не толькі выступаў перад іх удзельнікамі, але і фатаграфаваўся з байцамі "народнага апалчэння".
Ваенны камісар Гомельскай вобласці Крываносаў атрымаў шырокую вядомасць у 2021 годзе, калі наведаў "Усебеларускі народны сход", на якім, з яго слоў, Аляксандр Лукашэнка паціснуў яму руку. Пасля на камеру палкоўнік падзяліўся "з вайскоўцамі Гомельскага гарнізона зарадам энергіі і рашучасці, атрыманым ад галоўнакамандуючага".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.