У Рэчыцкім раёне п’яны падлетак некалькі разоў ударыў малатком таксіста

У Рэчыцкім раёне п’яны падлетак некалькі разоў ударыў малатком таксіста

У Рэчыцкім раёне п’яны падлетак (2000 года нараджэння) некалькі разоў ударыў малатком таксіста. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 3 красавіка ў вёсцы Стасеўка. Падкрэсліваецца, што юнак хацеў забіць 64-гадовага таксіста, якога з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі. Зламысніка затрымалі. Вядома, што абодва — жыхары Рэчыцы. Спачатку крымінальную справу распачалі па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”, якое перакваліфікавалі ў “Замах на забойства”.

Афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава паведаміла газеце “СБ. Беларусь сегодня”, што падлетак удзень выклікаў таксоўку, каб, нібыта, наведаць вясковыя могілкі, дзе пахаваныя яго сваякі. Ён папрасіў таксіста пачакаць. Калі мужчына выйшаў з машыны, хлопец напаў на яго ззаду і нанёс удары малатком. Пра зламысніка вядома, што ён нідзе не працуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі