У Рэчыцы знік расійскі вайсковец

У Рэчыцы знік расійскі вайсковец

У Рэчыцы шукаюць зніклага расійскага вайскоўца. Пра гэта зранку ў панядзелак напісалі ў мясцовай групе ў сацсетцы.

Паведамляецца, што зніклага завуць Аляксандр Дашыпылаў, яму 45 гадоў. Гаворыцца, што апрануты ён быў у вайсковую форму. 

У каментарах жыхары Рэчыцы пішуць, што бачылі мужчыну на вуліцах.

У сацсетках знаходзіцца толькі адзін чалавек з такім імем і датай нараджэння. На яго старонцы месцам жыхарства называецца горад Улан-Удэ — сталіца Бураціі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі